Пошук

10.10.2024 11:22   Grodnensis.by
Фота Віктара Ведзеня

11 і 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) пройдуць урачыстасці з нагоды каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных.

Цэлебрацыю галоўнай святой Імшы, падчас якой адбудзецца абрад каранацыі абраза, узначаліць Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Ускладанне карон здзейсніць біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч, які год таму прыняў рашэнне каранаваць славутую ласкамі Барунскую ікону Багародзіцы.

Каранацыйныя ўрачыстасці распачнуцца ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах вігіліяй увечары напярэдадні.

Праграма ўрачыстасцяў

  • 11 кастрычніка, пятніца
    • 20.00 – адарацыя перад абразом
    • 21.00 – Марыйны заклік і працэсія са свечкамі
    • 22.00 – святая Імша
  • 12 кастрычніка, субота
    • 9.00 – святая Імша
    • 10.00 – Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
    • 11.00 – Ружанец
    • 12.00 – святая Імша з ускладаннем біскупскіх карон на абраз Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных

Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае духавенства, законных сясцёр і ўсіх свецкіх вернікаў дыяцэзіі да ўдзелу ў гэтай падзеі, гістарычнай для Касцёла на Гродзеншчыне, і да супольнай малітвы.

Абноўлена 10.10.2024 11:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа