Пошук

04.10.2024 12:31   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота кс. Дзмітрыя Дубовіка

5 кастрычніка, у першую суботу Ружанцовага месяца і дзень літургічнага ўспаміну святой Фаўстыны Кавальскай, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдзе першая сустрэча ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды Юбілейнага года хрысціянства і 90-годдзя Вяночка да Божай Міласэрнасці.

Гэтая падрыхтоўка адбываецца ў адпаведнасці з Пасланнем і Распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ад 27 верасня 2024 года.

Узначаліць першую сустрэчу Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

За арганізацыю першай сустрэчы ў межах малітоўнай падрыхтоўкі адказваюць духавенства і вернікі Мядзельскага дэканату Мінска-Магілёўскай архідыяэзіі.

Праграма

  • да 11.00 – прыезд у Нацыянальны санктуарый; прывітанне пілігрымаў
  • 11.00–11.45 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі; Фацімскі Ружанец (з разважаннямі з «Дзённіка» святой сястры Фаўстыны); споведзь (усе прысутныя святары)
  • 12.00 – канцэлебраваная святая Імша;
  • 13.30 – супольны пачастунак (па магчымасці)
  • 14.00 – канферэнцыя на тэму Юбілейнага года хрысціянства (а. Андрэй Авен OCD)
  • 14.30 – набажэнства да Божай Міласэрнасці: разважанні з «Дзённіка» святой сястры Фаўстыны; вяночак да Божай Міласэрнасці; літанія да Божай Міласэрнасці; благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў
  • 15.15 – благаслаўленне на вяртанне

На YouTube-канале Нацыянальнага санктуарыя даступная прамая трансляцыя з Будслава.

Абноўлена 06.10.2024 22:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.