5 кастрычніка, першая субота Ружанцовага месяца, стане апошнім днём дзевяцітыднёвай навэнны малітоўнай падрыхтоўкі да каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных.
Да гэтай гістарычнай падзеі ў Марыйным санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) былі адноўлены каменныя алтары, адзін з якіх прымыкае да сцяны прэзбітэрыя, а другі прызначаны для цэлебрацыі святой Імшы паводле нормаў Другога Ватыканскага Сабору.
Пасвячэнне адноўленых алтароў здзейсніць падчас святой Імшы арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Пачатак у 12.00.
У гэты дзень, у адпаведнасці з планам малітоўнай падрыхтоўкі да каранацыі, у санктуарыі ў Барунах збяруцца вернікі Астравецкага дэканту.
Каранацыю здзейсніць 12 кастрычніка падчас святой Імшы а 12-й гадзіне біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч.
Кусташ санктуарыя Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных, ксёндз Павел Паўлюкевіч ад імя мясцовых вернікаў запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў заканчэнні навэнны і ва ўрачыстасці каранацыі.