Пошук

23.09.2024 11:28   Catholic.by
Фота: pio.by

23 верасня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святога Піо з П’етрэльчыны, святара, манаха капуцына з Італіі, вядомага цудатворцы і стыгматыка.

У гэты дзень у парафіі святога Казіміра ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адзначаецца ўрачыстасць тытулу касцёла адзінай у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі святыні ў гонар святога Піо.

З гэтай нагоды цэлебрацыю адпустовай святой Імшы ў гэтым маладзечанскім касцёле ўвечары ўзначаліць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Пачатак у 18.00.

Меншыя браты капуцыны, якія нясуць служэнне ў парафіі святога Казіміра ў Маладзечне, ад імя парафіянаў запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы ў дзень урачыстасці тытулу касцёла.

Адрас: г. Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 141.

Абноўлена 23.09.2024 16:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця