Пошук

20.09.2024 11:25   Паводле: Samaranin.by / Catholic.by

У свята святых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала каталіцкая дабрачынная місія Добрага Самараніна ў Мінску сардэчна запрашае на адмысловае культурнае мерапрыемства.

Падчас яго вядомыя зоркі айчыннай музычнай культуры выканаюць творы беларуская і італьянская вакальнай музыкі.

За фартэпіяна — лаўрэатка міжнародных конкурсаў Паліна Задрэйка, вакал — лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрый Гарадзецкі (тэнар).

  • Выступ адбудзецца ў нядзелю 29 верасня ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску.
  • Пачатак у 13.00, пасля святой Імшы.

Адрас:
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19 (непадалёк ад станцыі метро «Пралетарская»).

Дадатковая інфармацыя:

Абноўлена 20.09.2024 11:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.