Пошук

13.09.2024 08:50   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Ангеліны Саковіч

Благаслаўленне моладзі і студэнтаў на новы навучальны год адбудзецца 26 верасня ў мінскай парафіі святога Францішка Асізскага ў Копішчы (Новая Баравая).

Першая сустрэча сталічнага душпастырства моладзі ў гэтым навучальным годзе пройдзе на тэму «Пілігрымы надзеі». Гэта дэвіз Юбілею 2025 Святога года, які будзе суправаджаць усе моладзевыя сустрэчы ў бліжэйшы год. Падрабязна пра юбілейныя мерапрыемствы ТУТ>>>

  • Пачатак сустрэчы ў 19.00.

Сустрэча моладзі распачнецца святой Імшой, падчас якой будзе ўдзелена адмысловае благаслаўленне для моладзі, студэнтаў і іх заліковак. Пасля гэтага адбудзецца невялікая прэзентацыя моладзевых супольнасцяў з розных парафій, а таксама інтэграцыйная праграма на тэрыторыі касцёла.

Удзел у сустрэчы — гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з розных парафій Мінска і знайсці сваю супольнасць.

На сустрэчу запрашаюць юнакоў і дзяўчат ад 16-і гадоў, яккія жывуць і навучаюцца ў Мінску.

  • Адрас: Мінскі р-н, в. Копішча, вул. Авіяцыйная, 4, касцёл святога Францішка Асізскага
  • Інфармацыя пра даезд:
    • ст.м. Уручча
    • аўтобус № 135
    • маршрутныя таксі 1008, 1052, 1004
  • Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
    +375 (29) 357 15 86 — кс. Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Абноўлена 13.09.2024 08:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця