Пошук

14.02.2024 10:32   Паводле: iubilaeum2025.va / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: AFP/Vincenzo Pinto

Пра даты галоўных мерапрыемстваў, запланаваных у Ватыкане ў межах Юбілейнага года, можна даведацца на шматмоўным афіцыйным партале Юбілею 2025 года.

У 2025 годзе Касцёл будзе перажываць Юбілей пад дэвізам «Пілігрымы надзеі». Ён распачнецца ўрачыстым адкрыццём Святых дзвярэй у ватыканскай базыліцы святога Пятра, якое здзейсніць Святы Айцец 24 снежня 2024.

Усяго ў межах Юбілейнага года запланавана 37 розных мерапрыемстваў, падрабязная праграма якіх будзе пададзена пазней.

2024 год з’яўляецца часам малітоўнай падрыхтоўкі да Юбілею. Адшуканне Бога пасля крызісу пандэміі, малітва адарацыі і кантэмпляцыі, салідарнасць з беднымі, уключэнне ў сінадальны шлях, а такасама інтэгральная экалогія — вось пункты папскай праграмы падрыхтоўкі да Юбілейнага года. Папа Францішак даручыў яго арганізацыю арцыбіскупу Рыно Фізікеле, прапрэфекту Дыкастэрыі па справах Евангелізацыі. Як кажа Святы Айцец, 2024 год павінен быць часам малітвы, асабліва падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, у засяроджанасці прабывання ў прысутнасці Бога і слухання Яго.

Каляндар мерапрыемстваў Юбілею 2025

  • 24 снежня 2024 — адкрыццё Святых дзвярэй у ватыканскай базыліцы святога Пятра
  • 24 студзеня 2025 — Юбілей свету СМІ, журналістыкі і камунікацыі
  • 8 лютага 2025 — Юбілей войска, паліцыі і службы бяспекі
  • 16 лютага 2025 — Юбілей мастакоў
  • 21 лютага 2025 — Юбілей пастаянных дыяканаў
  • 8 сакавіка 2025 — Юбілей валантарыяту
  • 28 сакавіка 2025 — 24 гадзіны для Пана
  • 28 сакавіка 2025 — Юбілей місіянераў міласэрнасці
  • 5 красавіка 2025 — Юбілей хворых і працаўнікоў службы аховы здароўя
  • 25 красавіка 2025 — Юбілей школьнай моладзі
  • 28 красавіка 2025 — Юбілей людзей з інваліднасцю
  • 1 мая 2025 — Юбілей людзей працы
  • 4 мая 2025 — Юбілей прадпрымальнікаў
  • 10 мая 2025 — Юбілей музычных гуртоў
  • 16 мая 2025 — Юбілей брацтваў
  • 24 мая 2025 — Юбілей дзяцей
  • 30 мая 2025 — Юбілей сем’яў, дзядуляў і бабуль, а таксама пажылых людзей
  • 7 чэрвеня 2025 — Юбілей рухаў, таварыстваў і супольнасцяў
  • 9 чэрвеня 2025 — Юбілей Святога Пасаду
  • 14 чэрвеня 2025 — Юбілей спартоўцаў
  • 20 чэрвеня 2025 — Юбілей кіраўнікоў
  • 23 чэрвеня 2025 — Юбілей семінарыстаў
  • 25 чэрвеня 2025 — Юбілей біскупаў
  • 26 чэрвеня 2025 — Юбілей святароў
  • 28 чэрвеня 2025 — Юбілей Усходніх Касцёлаў
  • 28 ліпеня 2025 — Юбілей моладзі
  • 15 верасня 2025 — Юбілей суцяшэння
  • 20 верасня 2025 — Юбілей працаўнікоў юстыцыі
  • 26 верасня 2025 — Юбілей катэхетаў
  • 5 кастрычніка 2025 — Юбілей мігрантаў
  • 8 кастрычніка 2025 — Юбілей кансэкраванага жыцця
  • 11 кастрычніка 2025 — Юбілей Марыйнай духоўнасці
  • 18 кастрычніка 2025 — Юбілей свету місіянерства
  • 30 кастрычніка 2025 — Юбілей свету адукацыі
  • 16 лістапада 2025 — Юбілей бедных
  • 21 лістапада 2025 — Юбілей хораў і харыстаў
  • 14 снежня 2025 — Юбілей вязняў
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.