У нядзелю 15 верасня, на наступны дзень пасля свята Узвышэння Святога Крыжа, у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбудзецца набажэнства Крыжовага шляху.
Гудагайская кальварыя — самая вялікая ў Беларусі. Яе працягасць складае каля трох з паловай кіламетраў. Распачынаецца яна каля касцёла, вядзе праз поле і лес і заканчваецца на парафіяльных могілках, нагадваючы пра жыццёвы шлях чалавека ад хросту да пахавання.
Праграма
- 11.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 11.30 – святая Імша
- 12.30 – набажэнства Крыжовага шляху на Кальварыі
Айцы кармэліты босыя з Гудагая запрашаюць да супольнай малітвы.