Супольнасць беларусаў-католікаў Гданьска на чале са сваім душпастырам ксяндзом Пятром Врубелем сардэчна запрашае на другі каталіцкі фэст беларусаў Памор’я, які адбудзецца 15 верасня.
Упершыню нашыя суайчыннікі каталіцкага веравызнання, якія жывуць у польскім Памор’і, святкавалі фэст свайго душпастырства летась.
У праграме сёлетняга фэсту ўрачыстая святая Імша, благаслаўленне спісу абраза Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў і апякункі каталіцкай супольнасці беларусаў Памор’я, а таксама спектакль на тэму гісторыі Браслаўскага абраза Маці Божай.
Акрамя таго, будуць беларускія традыцыйныя танцы, спевы з капэлай Трыградскай і пачастунак.
Урачыстасць адбудзецца ў нядзелю 15 верасня з 14.30 да 19.00 у касцёле святога Юзафа ў Гданьску (Elżbietańska 9/10).