Пошук

21.08.2024 13:29   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Shutterstock

З 30 жніўня па 1 верасня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі пакаяння за Беларусь, на якія запрашаюць вернікаў, святароў і манаскіх асоб.

Натхненнем для адмысловых духоўных практыкаванняў, што ладзяцца ўжо ў другі раз, сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.

У праграме рэкалекцый пакаяння, якія арганізуюцца пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.

Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 1, рэкалекцыйны дом пры парафіі святога Міхала Арханёла.

Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі:
+375 (44) 771 99 83 — Марына

Праграма рэкалекцый

(магчымыя невялікія змены)

  • Пятніца, 30 жніўня
    • 18.00 – святая Імша
    • 19.30 – вячэра
    • 20.00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі за грахі і нявернасці (малітва прыніжэння prostratio perfectа — тлумачэнне ў некалькіх словах)
    • 21.00 – Крыжовы шлях пакаяння
    • 23.30 – малітва прыніжэння, пачатак усяночнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • Субота, 31 жніўня
    • 8.00 – супольнае заканчэнне ўсяночнай адарацыі
    • 8.30 – сняданак
    • 10.00 – актуальнасць Фацімскага паслання адносна перапрашэння Богу за грахі і знявагі людскія
    • 11.00 – Гадзінкі да Маці Божай
    • 12.00 – Анёл Панскі, набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Гадзінкі
    • 12.30 – абед
    • 13.30 – пілігрымка пакаяння ва Уселюб
      • магчымасць споведзі
      • вяночак да Божай Міласэрнасці
      • канферэнцыя пра Ружанец і яго моц
      • Святы Ружанец
    • 18.00 – святая Імша ў інтэнцыі вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве
    • 19.30 – вячэра
    • 20.30 – супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 22.00 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі
    • 23.00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • Нядзеля, 1 верасня
    • 7.30 – заканчэнне адрацыі
    • 8.00 – сняданак
    • 8.45 – канферэнцыя пра ўдзячнасць Богу
    • 10.00 – святая Імша падзякі і заканчэнне

Удзельнікам рэкалекцый прапануецца:

  • падчас рэкалекцый захоўваць пост на вадзе або на хлебе і вадзе (па жаданні і паводле магчымасці);
  • скласці ахвяраванне на духоўныя мэты;
  • добра падрыхтавацца да споведзі;
  • абавязкова мець з сабой Біблію і ружанец.
Абноўлена 21.08.2024 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа