Пошук

09.08.2024 10:55   Паводле: Catholicnews.by / Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

14 жніўня з Глыбокага вырушыць 10-я пешая пілігрымка ў Браслаў на ўрачыстасць Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў.

Пілігрымка, шлях якой складзе каля 80-і кіламетраў, распачнецца святой Імшой у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім.

Пачатак а 7-й гадзіне.

Кіраўнік пілігрымкі — пробашч глыбоцкай парафіі ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч.

Маршрут пілігрымкі

  • 1 дзень: Глыбокае – Шаркаўшчына;
  • 2 дзень: Шаркаўшчына – Барадзенічы;
  • 3 дзень: Барадзенічы – Браслаў.

Анлайнт-рэгістрацыя да 11 жніўня ТУТ>>>

Унёсак пілігрыма складае 20 рублёў.

Удзельнікам да 16-і гадоў неабходна мець пісьмовы дазвол ад бацькоў і суправаджаючую асобу, ад 16-і да 18-і гадоў — пісьмовы дазвол ад бацькоў (бланк дазвола пададзены ў рэгістрацыйнай форме).

Абноўлена 16.08.2024 13:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа