Пошук

30.07.2024 09:39   Grodnensis.by

31 ліпеня і 1 жніўня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць урачыстасці ў гонар благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, якія прынялі мучанікую смерць, дабравольна аддаўшы сваё жыццё за ўратаванне святара і мужчын з мясцовых сем’яў.

Набажэнствы будуць праходзіць у Батароўскім лесе пад Навагрудкам, дзе ад рук нацысцкіх карнікаў загінулі сёстры назарэтанкі, а таксама ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана, дзе спачываюць іх рэліквіі, і які з’яўляецца санктуарыем благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і яе палечніц, мучаніц Другой сусветнай вайны.

Праграма ўрачыстасцяў

  • 31 ліпеня, серада
    • 18.00 – св. Імша ў Батароўскім лесе; цэлебрацыю ўзначаліць каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй
    • 21.00 – пачатак начнога чування ў навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана: адарацыя (праграма падрыхтавана парафіяй святога Арханёла Міхала ў Навагрудку)
    • 22.00 – канферэнцыя (кс. Андрэй Лішко), Вяночак да благаслаўлёных сясцёр мучаніц у інтэнцыі сем’яў
    • 23.00 – праграма, падрыхтаваная моладдзю парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
  • 1 жніўня, чацвер
    • 1.00 – Ружанец у інтэнцыі сем’яў
    • 2.00 – Крыжовы шлях (праводзіць а. Сяргей Калюта OSPPE)
    • 3.00 – праграма, падрыхтаваная парафіяй святога Арханёла Міхала ў Навагрудку
    • 4.30 – святая Імша ў прыблізную гадзіну расстрэлу сясцёр

На ўрачыстасці ў Навагрудак сёлета ўпершыню ідзе пешая пілігрымка з Ліды.

Абноўлена 30.07.2024 09:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа