Пошук

16.07.2024 09:39   Grodnensis.by
Ілюстрацыйнае фота Віталія Палінеўскага

30–31 ліпеня ўпершыню пройдзе пешая пілігрымка Ліда – Навагрудак на ўшанаванне навагрудскіх сясцёр назарэтанак, якія загінулі мучаніцкай смерцю ў часы Другой сусветнай вайны.

Пілігрымка выйдзе раніцай 30 ліпеня з лідскай парафіі святога Юзафа Рамесніка і благаслаўлёных назарэтанак, мучаніц (вул. генерала Бяды, 71) пасля святой Імшы а 9-й гадзіне.

У ходзе пілігрымкі ўдзельнікі асаблівым чынам будуць разважаць аб сутнасці святога і ахвярнага хрысціянскага жыцця паводле словаў Хрыста: «Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку» (Ян 10, 10).

Пілігрымка завершыцца 31 ліпеня на месцы мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак у Батароўскім лесе пад Навагрудкам, дзе а 18-й гадзіне адбудзецца Эўхарыстыя. Пасля яе ў навагрудскім касцёле Перамянення Пана — санктуарыі сясцёр назарэтанак, мучаніц, — пройдзе малітоўнае чуванне.

Маршрут пілігрымкі: Ліда – Бярозаўка – Навагрудак.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця