З 31 ліпеня па 2 жніўня пройдзе пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу, якую арганізуюць ксяндзы марыяне. Пілігрымы скіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх.
Пілігрымка распачнецца 31 ліпеня святой Імшой а 8-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы пры даўнім кляштары марыянаў у Друі, а завершыцца 2 жніўня святой Імшой для пілігрымаў а 18-й гадзіне ў санктуарыі благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія ў Росіцы.
Працягласць пілігрымкі — 3 дні; адлегласць — 80 кіламетраў, маршрут: Друя – Мёры – Верхнядзвінск – Росіца.
- Анлайн-рэгістрацыя пілігрымаў ТУТ>>>
- З сабой неабходна мець:
- спальнік, турыстычны дыванок
- намёт (пажадана)
- дажджавік, галаўны ўбор
- зручны абутак, практычнае адзеннне
- місу, лыжку, кубак
- ружанец
- Унёсак удзельніка — добраахвотнае ахвяраванне ў адвольным памеры.
- Непаўналетнім удзельнікам (да 18-і гадоў) неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў, а малодшым за 16 гадоў таксама вызначанага дарослага апекуна.
- Запіс па тэл.: +375 (33) 661 21 47 — кс. Ілля Саўчанка МІС, адказны за пілігрымку