15 і 16 ліпеня ў найстарэйшым у нашай краіне дзеючым Кармэлі ў Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адзначаць урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, або Маці Божай Шкаплернай.
Такі тытул мае таксама мядзельская святыня, дзе з нагоды ўрачыстасці можна атрымаць адпуст на звычайных умовах.
Праграма святочных набажэнстваў
- 15 ліпеня, панядзелак
- 18.00 – святая Імша, заканчэнне навэнны
- 19.00 – Крыжовы шлях на мядзельскай Кальварыі
- 16 ліпеня, аўторак
- 12.00 – святая Імша
- 18.30 – адпустовая ўрачыстая святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць брат Андрэй Жылевіч, капуцын.
Айцы кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў мядзельскай парафіі, ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстых набажэнствах.
16 ліпеня адпустовыя святыя Імшы будуць цэлебравацца таксама ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) у 12.00 і ў 18.00.
Фэст у Гудагаі з удзелам іерархаў пройдзе 20 і 21 ліпеня.