Кармэліты босыя запрашаюць юнакоў, якія зацікаўлены кармэліцкім ордэнам, на духоўную сустрэчу, якія адбудзецца з 26 па 28 ліпеня ў Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат).
У гудагайскім Кармэлі ёсць магчымасць дакрануцца да цішыні і ў супакоі сэрца распазнаваць свой жыццёвы шлях; убачыць, як і чым жывуць манахі, чый ордэн налічвае сотні гадоў.
Айцы кармэліты асабліва чакаюць тых, хто адчувае патрэбу спыніцца (адпачыць), спытацца (паразмаўляць), а таксама больш даведацца пра кармэліцкую духоўнасць.
- Пачатак сустрэчы – 26 ліпеня ў 18.00
- Заканчэнне – 28 ліпеня ў 14.00.
Кантакты:
- +375 (33) 913 93 11 – а. Ігнат Падарэцкі OCD
- +375 (33) 606 44 30 – а. Аркадзь Куляха OCD
Арганізатары просяць загадзя паведаміць пра ўдзел па тэлефоне або зарэгістравацца на старонцы ў сацыяльных сетках: