12 ліпеня пройдзе Першая пешая пілігрымка да Маці Божай Тракельскай, у якой возьмуць удзел толькі хлопцы і мужчыны.
Аднадзённае паломніцтва, якое арганізуюць ксяндзы хрыстусоўцы, упершыню пройдзе з Іўя ў Тракелі (Гродзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат) пад дэвізам «Муж па сэрцы Бога».
Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца толькі хлопцы і мужчыны ва ўзросце ад 17-і гадоў.
24 чэрвеня, ва урачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля, распачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі.
- Для ўдзелу неабходна запоўніць гугл-форму ТУТ>>>
- Падрабязнасці ў тэлеграм-чаце ўдзельнікаў ТУТ>>>
Пілігрымка аднадзённая, яна распачнецца а 8-й гадзіне ад касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. Пілігрымы прыбудуць у санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Тракельскай Каралевы нашых сем’яў на традыцыйны фэст, які сёлета пройдзе з 12 па 14 ліпеня.
Пешую пілігрымку арганізуюць ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ ў Мінску.
- Пытанні па тэл.:
+375 (29) 581 10 42 – кс. Алег Шпець SChr, адказны за пілігрымку
Увага! Для лепшай арганізацыі пілігрымкі арганізатары просяць ахвотных як найхутчэй прайсці рэгістрацыю.