Пошук

24.06.2024 13:41   Grodnensis.by
Фота кс. Аляксандра Уласа

З 12 па 14 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) пройдуць адпустовыя ўрачыстасці на дыяцэзіяльным узроўні.

У межах урачыстасцяў, дэвіз якіх «Марыя — наша Каралева», будзе святкавацца 15-годдзе з часу каранавання цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай: 5 ліпеня 2009 года кардынал Казімір Свёнтэк усклаў на абраз папскія кароны.

Да ўдзелу ва ўрачыстасцях, асабліва ў дні 12 і 13 ліпеня, запрашае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Іерарх заклікае ўзяць у іх удзел цэлымі сем’ямі, «прыбыць да нашай найлепшай Маці, каб даручыць Ёй свой сённяшні і заўтрашні дзень і каб прасіць аб міры, жаданым для нашых сем’яў і ўсяго свету».

Праграма ўрачыстасцяў

  • 12 ліпеня, пятніца
    • 13.00 – святая Імша
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • 15.15 – праца творчых пляцовак у Марыйным садзе
    • 17.30 – прывітанне пілігрымаў
    • 18.00 – святая Імша для пілігрымаў
    • 20.00 – Ружанец (Радасная частка)
    • 21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 21.40 – канферэнцыя «Марыя — наша Каралева»
    • 22.30 – Марыйны заклік
    • 23.30 – урачыстая працэсія са свечкамі; святая Імша апоўначы
  • 13 ліпеня, субота
    • 7.00 – Гадзінкі да Маці Божай, спеў у гонар Маці Божай
    • 7.30 – Ружанец (частка Святла)
    • 8.00 – святая Імша з удзелам святароў-юбіляраў і законных сясцёр
    • 10.00 – аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
    • 10.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
    • 11.00 – урачыстая святая Імша
    • 17.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту «Марыя, адары мяне дарам мацярынства»
    • 19.00 – святая Імша
  • 14 ліпеня, нядзеля
    • 9.00 – Ружанец (Балесная частка)
    • 10.00 – святая Імша «за добрага мужа ці жонку»
    • 11.00 – канцэрт
    • 12.00 – Ружанец (Хвалебная частка)
    • 13.00 – святая Імша падзякі за ласкі ўрачыстасцяў; благаслаўленне
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа