![](/3/images/news/2024/06/2019-07-10-piligrymy_83.jpg)
З 10 па 12 ліпеня пройдзе пешая пілігрымка Івейскага дэканату ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат).
Пілігрымка прымеркавана да Тракельскага фэсту, які сёлета будзе адбывацца з 12 па 14 ліпеня.
Пілігрымка вырушыць з касцёла святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах. У першы дзень пілігрымы пройдуць праз Дуды ў Іўе, у другі — з Іўя праз Ліпнішкі ў Геранёны, у трэці — з Геранёнаў у Тракелі.
Агульная працягласць шляху складзе 60 км. Адказны — ксёндз Андрэй Каўшук.
- Анлайн-рэгістрацыя ў пілігрымку ТУТ>>>
Увага! Дзеці да 16-і гадоў могуць ісці толькі ў суправаджэнні апекуна; падлеткам да 18-і гадоў для ўдзелу неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў (форма пададзена ў рэгістрацыйным модулі).