Пошук

06.06.2024 15:02   Catholic.by

8 чэрвеня рух «Сужэнскія сустрэчы» будзе святкаваць 20-годдзе сваёй дзейнасці ў Беларусі.

Святкаванне пройдзе ў сталічнай парафіі святога Францішка Асізскага ў Копішчы (Новая Баравая, вул. Авіцыйная, 4).

  • Пачатак у 11.00.
  • Святую Імшу ў 15.00 узначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Дэвізам святкавання былі выбраныя словы з Паслання святога апостала Паўла да Філімона: «Каб супольнасць тваёй веры прывяла цябе да пазнання ўсялякага дабра, якое ёсць у нас дзякуючы Хрысту» (Флм 1, 6)

Падчас святкавання ўдзельнікі будуць разам шукаць дабро ў адносінах у сем’ях і супольнасцях, а таксама ў супольнасці «Сужэнскіх сустрэч» у Беларусі.

«Мы ведаем, што ў майстэрні „Сужэнскіх сустрэч“ заўсёды ёсць шмат дабра і мы вельмі жадаем, каб уся майстэрня „Сужэнскіх сустрэч“ і дыялог як інструмент не заставаліся проста тэорыяй і перажытым яркім імгненнем блізкасці ў адносінах, а праяўляліся ў выглядзе пэўнага дабра ў Езусе Хрысце ў сужэнствах і супольнасцях удзельнікаў „Сужэнскіх сустрэч“ і тых сем’ях і духоўных асобах, якія прыязджаюць да нас на рэкалекцыі», — адзначаюць арганізатары.

Яны шчыра запрашаюць усіх удзельнікаў «Сужэнскіх сустрэч» — кожнае сужэнства і духоўную асобу з усіх куточкаў Беларусі, якія ў сваім жыцці перажылі асноўныя трохдзённыя рэкалекцыі ад «Сужэнскіх сустрэч».

«Вы з’яўляецеся важнай часткай 20-гадовай гісторыі „Сужэнскіх сустрэч“ у Беларусі», — запэўніваюць арганізатары, запрашаючы да супольнага святкавання гадавіны.

З гісторыі руху «Сужэнскія сустрэчы» ў Беларусі

З 28 па 30 лістапада 2003 года ў Баранавічах праходзілі першыя рэкалекцыі, якія і распачалі гісторыю «Сужэнскіх сустрэч» у Беларусі.

Сёлета прыпадае 20-я гадавіна з моманту, калі сіламі беларускіх аніматараў быў арганізаваны першы ўікэнд «Сужэнскіх сустрэч» у Беларусі.

За гэтыя 20 гадоў праз уікенды «Сужэнскіх сустрэч» адшукалі надзею некалькі соцень сужэнстваў і некалькі дзясяткаў кансэкраваных асоб. Камусьці нават удалося ўратаваць уласнае сужэнства / святарства праз удзел у розных формах працы руху.

Праграма святкавання

  • 11.00 – прывітанне і ўступнае слова (касцёл)
  • 11.30 – медытацыя (касцёл)
  • 12.30 – сустрэча ў дыялогу (касцёл)
  • 13.30 – перапынак на каву (капітульная зала)
  • 14.00 – гісторыя і структура сужэнскіх сустрэч (касцёл)
  • 15.00 – св. Імша (касцёл)
  • 16.30 – пачастунак (двор або капітульная зала, у залежнасці ад надвор’я)
  • 17.30 – інтэрактыўная частка: святкаванне, віншаванні, размовы пры гарбаце (капітульная зала)

Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375 (29) 652 11 44

  • Прамая трансляцыя на канале «Сужэнскіх сустрэч» у YouTube

 

Абноўлена 09.06.2024 16:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа