Пошук

06.06.2024 06:06   Catholic.by

У пятніцу 7 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, ва ўсіх касцёлах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбудзецца прысвячэнне парафій Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Па ініцыятыве Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, 6 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на заканчэнне Года падзякі будзе здзейснена прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і ўсіх вернікаў Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Па распараджэнні арцыбіскупа Станеўскага, у межах духоўнай падрыхтоўкі да гэтай падзеі на працягу года ў парафіях адбываліся набажэнствы з мэтаю аднавіць пабожнасць вернікаў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі, дзякуючы ім за атрыманыя ласкі і перапрашаючы за ўчыненыя грахі. Кожны месяц, пачынаючы са жніўня мінулага года, у адну з першых субот паасобныя дэканаты архідыяцэзіі ладзілі ў санктуарыі Маці Божай Будслаўскай малітоўныя сустрэчы, прысвечаныя разважанню над адной з Божых Запаведзяў. 1 чэрвеня ў межах падрыхтоўкі ў Будславе прайшоў Дзень дзіцяці, падчас якога адбылося прысвячэнне дзяцей Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

У пятніцу адмысловыя набажэнствы прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса пройдуць у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

  • Тэкст набажэнства для спампоўвання ТУТ>>>

Тэкст набажэнства падрыхтаваны выдавецтвам «Pro Christo» і зацверджаны кампетэнтнай касцёльнай уладай.

Абноўлена 06.06.2024 09:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа