З 7 па 12 ліпеня пройдзе XXVІ пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
Шасцідзённая пілігрымка пройдзе па маршруце: Гродна – Парэчча – Новы Двор – Забалаць – Радунь – Жырмуны – Тракелі.
Падрабязнасці на старонцы ў сацыяльнай сетцы інстаграм: grodno_trokieli
Запіс працягваецца да 30 чэрвеня, але адказныя за пілігрымку просяць прайсці рэгістрацыю як мага раней.
- Анлайн-рэгістрацыя па спасылцы ТУТ>>>
Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне на нумары:
- +375 (29) 286 31 78 – кс. Антоній Грэмза
- +375 (29) 719 04 98 – кс. Яўген Амасёнак