Пошук

31.05.2024 14:59   Catholic.by
Фота: dvasercy.by

7 і 8 чэрвеня ў горадзе-спадарожніку Мінска Фаніпалі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Стаўбцоўскі дэканат) вернікі мясцовай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі адзначаць свой падвойны парафіяльны фэст.

Ганаровым госцем фаніпальскай парафіі, дзе нясуць служэнне святары з законніцкай супольнасці Місіянераў Святой Сям’і, з гэтай нагоды стане арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Праграма адпустовых урачыстасцяў

  • 7 чэрвеня, пятніца — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса
    • 15.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і ціхая адарацыя
    • 17.00 – адарацыя з разважаннямі і Чэрвеньскім набажэнствам да Сэрца Езуса
    • 18.30 – прывітанне арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча
    • 19.00 – урачыстая цэлебрацыя святой Імшы з Эўхарыстычнай працэсіяй
  • 8 чэрвеня, субота — успамін Безаганнага Сэрца Марыі
    • 10.00 – Ружанец перапрашэння Сэрца Марыі
    • 11.00 – урачыстая цэлебрацыя святой Імшы
    • 12.30 – святочны пачастунак, конкурс творчасці і талентаў, спевы і інш.

Пробашч парафіі ў Фаніпалі кс. Дзяніс Шастаковіч MSF ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўзяць удзел у святкаванні ўсіх ахвотных.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа