У суботу 8 чэрвеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча ўдзельнікаў касцёльнага руху Рыцарства Беззаганнай.
Рыцарства Беззаганнай (Militia Immaculatæ) — Марыйны касцёльны рух, створаны ў кастрычніку 1917 года святым Максімільянам Марыяй Кольбэ.
Мэта Рыцарства — навяртанне грэшнікаў, а таксама асвячэнне душаў вернікаў праз заступніцтва Беззаганнай.
Для дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху прысвячаюць сябе служэнню Панне Марыі, каб Яна праз сваіх «рыцараў» уздзейнічала на іншых людзей.
Праграма сустрэчы
- 10.45 – прыезд (касцёл св. Аляксея)
- 11.00 – Ружанец і чэрвенскае набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса з прысвячэннем Рыцарства Беззаганнай Сэрцу Пана Езуса
- 12.00 – святая Імша
- 13.15 – абед
- 14.15 – канферэнцыя
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці з актам прысвячэння сябе Беззаганнай Панне Марыі паводле св. Максімільяна Марыі Кольбэ
- 15.30 – знаёмства з гісторыяй святыняў Івянца
- 16.00 – дыялог, фармацыя
- 17.00 – вячэра
- пасля вячэры – ад’езд і магчымасць наведаць месца мучаніцкай смерці благаслаўлёных францішканаў Ахілеса Пухалы і Германа Стэмпеня ў Баравікоўшчыне, а таксама касцёл святога Юрыя ў Пяршаях і касцёл святога Юзафа ў Валожыне
Увага! Рэгістрацыя ўдзельнікаў абавязковая. Зарэгістравацца неабходна да 6 чэрвеня:
- па тэл.: +375 (33) 696 57 17 (Viber; Telegram) – айцец Яраслаў Марыя Банасяк OFMConv, Нацыянальны асістэнт па справах Рыцарства Беззаганнай ў Беларусі
- або па электроннай пошце: miasteczkamaryi@gmail.com