Пошук

19.10.2023 14:57   Instagram / weekend_mary / Catholic.by

З 13 па 15 кастрычніка ў кляштары францішканаў пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат)  адбылася першая сустрэча ў новым сезоне дзён духоўнага аднаўлення «Weekend (ўік-энд) з Марыяй».

Як паведамляецца на Instagram-cтаронцы праекта, першы дзень быў прысвечаны знаёмству, але ў гэты раз удзельнікі знаёміліся не толькі з людзьмі побач, але і з самімі сабой: галоўнае заданне вечара заключалася ў напісанні кампліментаў адзін аднаму.

У другі дзень удзельнікі засяродзіліся на галоўнай тэме сустрэчы «Сем радасцяў Марыі».

Айцец Павел Раманчук OFMConv правёў дзве канферэнцыі, на якіх пазнаёміў прысутных з прыгожай гісторыяй стварэння францішканскага вяночка, які складаецца з сямі радасцяў Марыі.

Удзельнікі спрабавалі паразважаць над тым, якая Яна, Маці Божая, а таксама паглядзець на радасці ў сваім жыцці.

Увечары ва ўтульным памяшканні пры святле каміна ахвотныя сабраліся, каб задаць пытанні сужэнцам, якія прыехалі, каб распавесці пра сапраўдныя хрысціянскія адносіны і падзяліцца сваім сведчаннем.

У нядзелю адбылася святая Імша, падчас якой да апостальскага таварыства «Рыцарства Беззаганнай» далучыліся яшчэ дзве асобы.

Наступны «Уік-энд з Марыяй» адбудзецца 3–5 лістапада.

Абноўлена 27.10.2023 11:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця