Пошук

27.05.2024 17:17   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота

З 6 па 8 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве (Валожынскі дэканат) адбудзецца з’езд для малодшай групы міністрантаў з парафій Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

Арганізатары сустрэчы запрашаюць міністрантаў ва ўзросце ад 10-і да 12-і гадоў. Ахвотным узяць удзел у з’езде неабходна звярнуцца да пробашча сваёй парафіі, які, у сваю чаргу, падае агульную колькасць удзельнікаў.

Рэгістрацыя працягваецца да 4 чэрвеня. Пачатак сустрэчы запланаваны на 6 чэрвеня у 12.00.

Увага! Удзельнікам неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.

Арганізатары заахвочваюць пробашчаў запрасіць міністрантаў на сустрэчу і дапамагчы ім з прыездам.

Кантакты адказнага за сустрэчу:

Абноўлена 27.05.2024 17:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця