Пошук

21.05.2024 11:11   Аляксандр Бурдзялёў / Catholic.by

З 8 чэрвеня па 13 кастрычніка ў касцёлах у Пінску, Мядзведзічах, Ружанах, Іванаве (Пінская дыяцэзія) і ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) пройдзе фестываль акадэмічнай арганнай і камернай музыкі Ars magna organi — «Вялікае мастацтва аргана», у межах якога будзе дадзена 56 бясплатных канцэртаў.

Канцэрты высокай акадэмічнай музыкі будуць выконвацца на чатырох гістарычных арганах — у Пінску, Мядзведзічах, Ружанах і Навагрудку і адным электрааргане — у Іванаве (Янаве Палескім).

29 бясплатных канцэртаў арганнай і камернай музыкі пройдуць з 8 чэрвеня па 13 кастрычніка ў Пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на другім па велічыні гістарычным аргане ў Беларусі 1836–1936 года пабудовы. У Пінску, які з’яўляецца галоўным цэнтрам фестывалю, адбудуцца 23 сольныя арганныя канцэрты і 6 канцэртаў камерных аркестраў і ансамбляў. Тут сваё выканальніцкае мастацтва прадставяць 27 канцэртуючых арганістаў з Беларусі, Расіі, Аўстрыі і Венгрыі, 3 камерныя калектывы, а таксама ўдзельнікі запланаваных у межах Фестывалю арганных майстар-класаў.

У Пінску арганізатарамі фестывалю ўжо ў чацвёрты раз выступаюць Курыя Пінскай дыяцэзіі і Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Праграма фестывалю

  • Урачыстае адкрыццё і закрыццё фестывалю адбудзецца ў катэдральным касцёле ў Пінску.
    • 8 чэрвеня (субота), 15.30 — урачыстае адкрыццё фестывалю. Ансамбль «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава (арган): «Сакральныя дыялогі»
    • 9 чэрвеня (нядзеля), 16.00 — ансамбль «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава (арган): «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі»
    • 15 чэрвеня (субота), 16.00 — Аляксей Шмітаў (Масква, Расія)
    • 16 чэрвеня (нядзеля), 16.00 — Аляксей Шмітаў (Масква, Расія)
    • 22 чэрвеня (субота), 16.00 — Аляксей Шмітаў (Масква, Расія): «Да 180-годдзя з дня нараджэння Шарля-Мары Відора»
    • 23 чэрвеня (нядзеля), 16.00 — Ульрых Вальтэр (Грац, Аўстрыя)
    • 26 чэрвеня (серада), 19.30 — канцэрт удзельнікаў арганных майстар-класаў
    • 27 чэрвеня (чацвер), 19.30 — канцэрт удзельнікаў арганных майстар-класаў
    • 7 ліпеня (нядзеля), 16.00 — Загорскі-квартэт (Мінск): «Шэдэўры Вівальдзі II»
    • 13 ліпеня (субота), 16.00 — Арына Цытлянок (Беларусь / Гент, Бельгія)
    • 21 ліпеня (нядзеля), 16.00 — Варвара Царук (Мінск)
    • 24 ліпеня (серада), 19.30 — кс. Павел Аліскевіч (Навагрудак) / Вера Бярозкіна (Мінск)
    • 27 ліпеня (субота), 16.00 — Святаслаў Парфёнаў (Мінск) / Віктар Кісцень (Мінск)
    • 28 ліпеня (нядзеля), 16.00 — Аляксандра Машуціна (Мінск) / Аліна Яраховіч (Пінск)
    • 3 жніўня (субота), 16.00 — Уладзімір Неўдах (Мінск)
    • 4 жніўня (нядзеля), 16.00 — Марыя Юковіч (Беларусь / Масква, Расія)
    • 11 жніўня (нядзеля), 16.00 — Калініка Мядзведзева (Мінск)
    • 17 жніўня (субота), 16.00 — Ганна Хаменя (Беларусь / Парыж, Францыя) і Анастасія Хаменя (Беларусь / Санкт-Пецярбург, Расія): «Бах і Рэгер»
    • 18 жніўня (нядзеля), 16.00 — Ганна Хаменя (Беларусь / Парыж, Францыя) і Анастасія Хаменя (Беларусь / Санкт-Пецярбург, Расія): «Арганныя традыцыі Францыі»
    • 24 жніўня (субота), 16.00 — Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, дырыжор — заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў, арган — Марына Рамейка
    • 25 жніўня (нядзеля), 16.00 — Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, дырыжор — заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў, арган — Марына Рамейка
    • 31 жніўня (субота), 16.00 — Аляксандр Мігура (Мінск) / Анастасія Трапянкова (Мінск)
    • 1 верасня (нядзеля), 16.00 — Народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў (Мінск)
    • 8 верасня (нядзеля), 16.00 — Анастасія Бруянкова (Мінск) / Надзея Праляскоўская (Мінск)
    • 15 верасня (нядзеля), 16.00 — Сяргей Чарапанаў (Расія / Любек, Базаў, Германія)
    • 22 верасня (нядзеля), 16.00 — Марыя Багданава (Мінск) / Марыя Семенчукова (Мінск) / Наташа Харпер (Мінск)
    • 29 верасня (нядзеля), 16.00 — Вера Латышава (Гродна) — арган, Канстанцін Мазюк (Гродна) — трамбон
    • 6 кастрычніка (нядзеля), 16.00 — Ірына Арлоўская (Крошын)
    • 13 кастрычніка (нядзеля), 15.30 — урачыстае закрыццё фестывалю: Дзюла Сіладзьi (Дэбрэцэн, Венгрыя)
    • 10 бясплатных канцэртаў арганнай і камернай музыкі пройдуць з 14 верасня па 13 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах на барочным аргане канца XVIII – першай паловы XIX стагоддзя. Тут выступяць 8 арганістаў і два барочныя камерныя калектывы. Арганізатар — Пружанскі раённы выканаўчы камітэт.
    • 14 верасня (субота), 13.00 — Сяргей Чарапанаў (Расія / Любек, Базаў, Германія)
    • 15 верасня (нядзеля), 13.00 — Кацярына Іванова (Віцебск)
    • 21 верасня (субота), 14.00 — Ансамбль «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава (арган): «Нямецкія кантаты і духоўныя канцэрты XVII стагоддзя»
    • 22 верасня (нядзеля), 13.00 — Загорскі-квартэт (Мінск)
    • 28 верасня (субота), 13.00 — Заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая (Полацк)
    • 29 верасня (нядзеля), 13.00 — Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск)
    • 5 кастрычніка (субота), 13.00 — Кацярына Нікалаева (Мінск)
    • 6 кастрычніка (нядзеля), 13.00 — Народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў (Мінск)
    • 12 кастрычніка (субота), 13.00 — Дзюла Сіладзьi (Дэбрэцэн, Венгрыя)
    • 13 кастрычніка (нядзеля), 13.00 — Ганна Лабкоўская (Мінск)
  • 7 бясплатных сольных арганных канцэртаў адбудуцца з 30 чэрвеня па 15 верасня ў вёсцы Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна. Яны будуць выкананы на рамантычным аргане 1912 года віленскага майстра Пятра Вайцяховіча. Арганізатар — Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт.
    • 30 чэрвеня (нядзеля), 13.30 — Ульрых Вальтэр (Грац, Аўстрыя)
    • 2 ліпеня (аўторак), 19.00 — канцэрт удзельнікаў арганных майстар-класаў
    • 3 ліпеня (серада), 13.30 — Аляксей Шмітаў (Масква, Расія)
    • 14 ліпеня (нядзеля), 13.30 — Ганна Горбач (Беларусь / Екацерынбург, Расія)
    • 4 жніўня (нядзеля), 13.30 — Юлія Бурдзялёва (Мінск)
    • 25 жніўня (нядзеля), 13.30 — Лізавета Марозава (Гомель)
    • 15 верасня (нядзеля), 13.30 — Іна Шпілеўская (Наваполацк)
  • 7 бясплатных канцэртаў акадэмічнай камернай і ансамблевай музыкі пройдуць з 8 чэрвеня па 21 верасня ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку на гістарычным аргане канца XIX стагоддзя, а таксама на клавесінах і спінэце. Арган і клавесіны можна будзе пачуць у розных спалучэннях са скрыпкай, віяланчэллю, флейтай, кларнэтам і вакалам. Арганізатар — Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт.
    • 8 чэрвеня (субота), 19.00 — камерны ансамбль (Мінск): Аляксандра Машуціна (арган), Сафія Голуб (скрыпка), Вольга Булахава (віяланчэль), Стэфан Булахаў (віяланчэль), Мірон Булахаў (скрыпка)
    • 22 чэрвеня (субота), 19.00 — канцэрт у крыпце касцёла: Дзмітрый Зубаў (Санкт-Пецярбург, Расія / Мінск, Беларусь) — спінэт
    • 20 ліпеня (субота), 19.00 — Іна Шпілеўская (Наваполацк) — арган, Вікторыя Малюціна (Мінск) — вакал
    • 3 жніўня (субота) 19.00 — Кацярына Іванова (Віцебск) — арган, Анастасія Міклаш (Баранавічы) — флейта
    • 18 жніўня (нядзеля), 19.00 — камерны ансамбль з двума клавесінамі (Мінск): Калініка Мядзведзева (клавесін), Аляксандр Бурдзялёў (клавесін), Наталля Мурзіна (флейта), Вольга Федарынчык (скрыпка)
    • 7 верасня (субота), 19.00 — Варвара Царук (Мінск) — арган, Вераніка Чарняўская (Мінск) — вакал
    • 21 верасня (субота), 19.00 — ансамбль старадаўняй музыкі Amarillis (Мінск): Ганна Лабкоўская (арган), Юлія Бурдзялёва (вакал), Пётр Навуменка (кларнэт).
  • 3 бясплатныя ансамблевыя флейтава-арганныя канцэрты пройдуць у ліпені і жніўні ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Іванаве (Янаве Палескім) на электрааргане. Арганізатар — Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт.
    • 21 ліпеня (нядзеля), 19.00 — Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск) — арган, Аляксандра Палятаева (Віцебск) — флейта
    • 18 жніўня (нядзеля), 19.00 — Аліна Яраховіч (Пінск) — арган, Марыя Краўчанка (Брэст) — флейта
    • 25 жніўня (нядзеля), 19.00 — Кацярына Іванова (Віцебск) — арган, Анастасія Міклаш (Баранавічы) — флейта

Паўторнай практыкай фестывалю стане правядзенне вялікай арганнай Акадэміі, гэтым разам ужо на двух значных для краіны гістарычных арганах — у Пінску і Мядзведзічах з 22 чэрвеня па 3 ліпеня.

Педагогамі Акадэміі выступяць дацэнт Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі Аляксей Шмітаў (Расія) і прафесар Універсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва ў Грацы доктар Ульрых Вальтэр (Аўстрыя). Ужо адобраны заяўкі на ўдзел ад 20-і арганістаў з Беларусі, Расіі і Аўстрыі, якія ў межах Акадэміі зайграюць тры зборныя канцэрты на гістарычных арганах.

Спецыяльна для фестывалю створаны інстаграм-акаўнт ТУТ>>>, у якім будзе ўся бягучая інфармацыя пра Фестываль: змены ў праграме, фатаграфіі, рэпартажы, афішы, праграмы канцэртаў; аналагічная інфармацыя будзе даступная ў групе фестывалю ў фэйсбуку ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця