Пошук

16.05.2024 08:00   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

У суботу 18 мая ў Іванаве (Янаве Палескім) Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч узначаліць урачыстую цэлебрацыю ў гонар галоўнага апекуна Пінскай дыяцэзіі святога Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

Удзел у цэлебрацыі возьмуць каталіцкія біскупы Беларусі на чале з новаабраным Старшынёй ККББ арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, Мітрапалітам Мінска-Магілдёўскім.

У гэты дзень у дыяцэзіяльным санктуарыі асаблівым чынам будзе ўзнесена падзяка Богу за 40-годдзе святарства і 25-годдзе біскупскага служэння Казіміра Велікасельца OP, дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі.

Найстарэйшы ў Беларусі каталіцкі іерарх, якому 5 мая споўнілася 79 гадоў, прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне 3 чэрвеня 1984 года, стаўшы святаром Ордэна Прапаведнікаў (дамініканаў). 6 мая 1999 года Папа Ян Павел ІІ прызначыў айца Казіміра Велікасельца ОР дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, і 24 чэрвеня таго ж года тагачасны арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк удзяліў яму біскупскае пасвячэнне. Са студзеня па кастрычнік 2021 года біскуп Велікаселец быў Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка скіраваў да вернікаў Пінскай дыяцэзіі адмысловае Паведамленне, у якім заахвоціў іх да ўдзелу ў святой Імшы падзякі ў санктуарыі святога Андрэя Баболі.

Пачатак а 12-й гадзіне.

«Няхай нашая супольная малітоўная сустрэча 18 мая ў Іванаве стане не толькі падзякай Пану Богу за шматгадовае руплівае служэнне біскупа Казіміра Велікасельца OP, але таксама просьбай да Хрыста — Добрага Пастыра аб новых пакліканнях да святарскага і манаскага служэння і асабліва з парафій Пінскай дыяцэзіі», — напісаў біскуп Антоні Дзям’янка.

Абноўлена 17.05.2024 10:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.