Пошук

18.04.2024 17:09   Catholic.by

Фота Алены Бобр
Фота Алены Бобр

У сераду 1 мая па ініцыятыве і з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на традыцыйную сустрэчу збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі.

Сёлета сустрэча будзе прысвечана тэме Пастырскага 2024 года «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі».

Падчас сустрэчы адбудзецца прысвячэнне Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса кожнага руху з нагоды падрыхтоўкі да інтранізацыі Сэрца Езуса ў Касцёле на Беларусі і 125-годдзя з моманту прысвячэння ўсяго свету Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Падчас сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне.

Праграма

  • 10.30 — прыезд і прывітанне пілігрымаў;
  • 10.45 — прэзентацыя рухаў;
  • 11.15 — Ружанец і Маёвае набажэнства;
  • 12.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі;
  • 13.15 — пачастунак;
  • 14.00 — канферэнцыя на тэму «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (адказны айцец Андрэй Авен OCD);
  • 14.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • 15.00 — Вяночак да Божай Мiласэрнасцi, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам;
  • 15.15 — благаслаўленне вады і набытых рэлігійных рэчаў;
  • 15.20 — прысвячэнне кожнага руху Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса;
  • 16.00 — заканчэнне сустрэчы.

Пасля абеду з 14.00 да 15.20 для дзяцей прадугледжана асобная праграма.

  • Просьба ад арганізатараў: з-за вялікай колькасці ўдзельнікаў сустрэчы, якая чакаецца ў Будславе, пасілак пажадана ўзяць з сабой.
  • Арганізатары просяць прадстаўнікоў супольнасцяў паведаміць пра ўдзел у сустрэчы, даслаўшы паведамленне на нумар +375 (29) 556 47 30 (+viber).
  • З Мінска будзе арганізаваны выезд у Будслаў на аўтобусам (выезд у 8.00 ад Чырвонага касцёла, прыблізны кошт 25 руб.)
    Тэлефон для запісу: +375 (29) 557 82 26
Абноўлена 01.05.2024 15:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.