У суботу 20 красавіка ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца чарговаая сустрэча мужчын з усёй Беларусі, якія належаць да руху «Воіны Марыі» або жадаюць больш пра яго даведацца і далучыцца.
Узрост удзельнікаў — ад 18-і гадоў.
Гэты Марыйны каталіцкі рух з’явіўся ў Каталіцкім Касцёле і для Каталіцкага Касцёла.
Яго мэта — выхаванне маладых мужчын, якія, згодна з пакліканнем, атрыманым ад Бога, па прыкладзе Беззаганна Зачатай Марыі імкнуцца быць вернымі сведкамі Хрыста, а праз заступніцтва святога Юзафа стараюцца быць добрымі мужамі і бацькамі, якія выконваюць сваю місію ў Касцёле і ў грамадстве.
Арганізатары з’езда запрашаюць узяць у ім удзел усіх ахвотных, каб бліжэй пазнаёміцца з супольнасцю і атрымаць у адказ падтрымку ад сваіх братоў.
План сустрэчы
- з 9.30 – сакрамэнт споведзі
- 10.00 – святая Імша
- 11.00 – кава/гарбата ў групках
- 12.00 – канферэнцыя
- 13.00 – Ружанец перапрашэння за грахі
- 14.00 – абед і рэкрэацыя
- аб’явы і падвядзенне вынікаў
- каля 16.00 – раз’езд
- 16.00–18.00 (для ахвотных) – працяг рэкрэацыі, футбол
Адказны за правядзенне з’езду – айцец Віктар Мялешка OFMConv
тэл.: +375 (29) 772 56 78