Пошук

27.03.2024 07:15   Catholic.by

Самая маладая ў Беларусі Віцебская дыяцэзія з нагоды 25-гадовага юбілею з часу яе заснавання запрашае каталіцкую моладзь з усёй краіны на Чацвёртыя агульнабеларускія дні моладзі.

Папярэднія, Трэція агульнанацыянальныя дні моладзі адбываліся ў Гродне ў 2018 годзе, да пандэміі каранавірусу.

Сёлета Дні моладзі адбудуцца ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе з 19 па 21 ліпеня.

Праграма

  • 19 ліпеня, пятніца
    • 15.00 – 17.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
    • 17.00 — цырымонія адкрыцця Дзён моладзі
    • 17.30 — святая Імша
    • 19.00 — вячэра
    • 20.00 — І канферэнцыя
    • 21.00 — вечар праслаўлення
    • 22.00 — заканчэнне першага дня
  • 20 ліпеня, субота
    • 8.30 — ранішняя малітва (Ютрань)
    • 9.00 — снеданне
    • 10.00 — катэхезы ў групах
    • 12.00 — вынікі катэхэз
    • 13.00 — святая Імша
    • 14.00 — абед
    • 14.30 — інтэграцыйны час
    • 16.00 — ІІ канферэнцыя
    • 17.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь
    • 18.30 — вячэра
    • 20.00 — вечаровая праграма
    • 22.30 — заканчэнне другога дня
  • 21 ліпеня, нядзеля
    • 8.30 — ранішняя малітва (Ютрань)
    • 9.00 — снеданне
    • 10.00 — ІІІ канферэнцыя
    • 10.45 — сведчанні
    • 12.00 — святая Імша
    • 13.30 — цырымонія закрыцця Дзён моладзі
    • 14.00 — абед, раз’езд удзельнікаў

Увага! У праграме могуць быць змены.

Умовы ўдзелу

  • Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў.
  • Начлег прадугледжаны ў школе, таму трэба мець з сабой турыстычны дыванок (карымат) і спальнік.
  • Рэкамендаванае ахвяраванне за ўдзел — 25 руб.
  • Рэгістрацыя для ўдзелу будзе праводзіцца пазней.

Арганізатары просяць моладзь і адказных за душпастырства моладзі запланаваць свой удзел у агульнанацыянальных Днях моладзі ў Браславе.

З пытаннямі звяртацца па тэл.:

ксёндз Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Абноўлена 10.07.2024 10:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа