Пошук

14.03.2024 11:11   Тэкст: с. Лена Міхалковіч MSF / Catholic.by
Фота: бр. Корнэль Консэк SVD

Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае ўзяць удзел у Сёмым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе 17 мая ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

«Вясёлка талентаў» у чарговы раз збірае таленавітых дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў фестывалі для «асаблівых» дзетак як прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, якія займаюцца з дзецьмі-інвалідамі, так і прыватных асоб, сем’ям якіх Пан Бог даручыў выхоўваць такі каштоўны скарб.

Дэвіз сёлетняга фестывалю— «На шляху да дабра і святла».

Максімальны ўзрост удзельнікаў — да 35-і гадоў. Гэта могуць быць як індывідуальныя выканаўцы, так і калектывы. Дыяпазон талентаў, якія можна прадставіць у межах фестывалю, ахоплівае дэкаратыўнае і сцэнічнае мастацтва: спевы, вершы, танцы, інсцэніроўкі, інструментальную музыку, вышыўку, маляванне, лепку, арыгамі і г.д.

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх ахвотных і зацікаўленых узяць удзел у фестывалі калі не ў якасці удзельнікаў, то як гледачоў, каб сваёй прысутнасцю падтрымаць выступоўцаў.

Фестываль адбудзецца ў пятніцу 17 мая ў Палацы культуры «Тэкстыльшчык» у Баранавічах. Мерапрыемства распачнецца адкрыццём выставы ў 11.20.

 

Абноўлена 14.03.2024 11:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця