Пошук

04.03.2024 09:30   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Canva.com

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць жанчын у Гудагай (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) на чарговыя Дні цішыні, якія адбудуцца з 8 па 10 сакавіка.

Дні цішыні — гэта час на сустрэчу з Езусам і іншым чалавекам у атмасферы цішыні і малітвы.

У праграме: святая Імша, дзяленне Божым Словам, Адарацыя, Літургія гадзінаў, канферэнцыі.

Тэма сустрэчы: «Як жыць прыгожа і сэнсоўна. У школе кармэліцкіх святых».

Дні цішыні распачынаюцца ў пятніцу ўвечары, заканчэнне ў абед у нядзелю.

Акрамя таго, ёсць магчымасць прыехаць на некалькі дзён у кляштар на асабістую малітву ці правесці індывідуальныя рэкалекцыі у іншы час.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
+375298843967 — сястра Ідалія.

Абноўлена 04.03.2024 09:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця