У сераду 20 сакавіка ў Мінску адбудзецца першая сустрэча для асоб, якія жывуць у саюзах без касцёльнага шлюбу.
- Хто можа ўдзельнічаць?
Поўнагадовыя мужчыны і жанчыны, якія жывуць у грамадзянскіх саюзах без сакрамэнтальнага сужэнства (касцёльнага шлюбу). Да гэтай катэгорыі адносяцца, напрыклад, мужчына і жанчына, распісаныя ў ЗАГСе (т. зв. грамадзянскі шлюб), ці мужчына і жанчына, якія пражываюць разам без рэгістрацыі адносін (сужыцельства).
Пры гэтым з-за таго, што названыя вышэй асобы жывуць без благаслаўлення касцёльнай (царкоўнай) уладай (напрыклад развяліся і сышліся з кімсьці іншым), яны не могуць прыступаць да сакрамэнтаў споведзі і Камуніі.
Гэтае душпастырства не датычыцца адносін асоб аднаго полу (гомасексуальных пар).
- Дзе адбываюцца сустрэчы?
Сустрэчы адбываюцца ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі па адрасе: г. Мінск, пл. Свабоды, 9.
- Калі адбываюцца сустрэчы?
Сустрэчы адбываюцца кожную трэцюю сераду месяца. У 18.30 ахвотных запрашаюць на святую Імшу, пасля якой будзе адбывацца супольная сустрэча святара і ўсіх, хто пажадае прыйсці. Пажадана, каб мужчына і жанчына на сустрэчу прыходзілі разам, але яны могуць у якасці выключэння прыйсці асобна.
- Якая мэта такіх сустрэч?
Супольны ўдзел у святой Імшы (з прыняццем духоўнай Камуніі) і іншых формах супольнай малітвы.
Магчымасць адчуць сябе адной касцёльнай супольнасцю, паколькі ніводзін вернік у складанай сітуацыі не можа быць адкінуты Касцёлам.
Знаёмства з іншымі вернікамі, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі, дзяленне жыццёвым вопытам, размовы на духоўныя і маральныя тэмы.
- Па пытаннях адносна сустрэч можна звяртацца да ксяндза каноніка Кірыла Бардонава, адказнага за душпастырства асоб, якія жывуць у несакрамэнтальных саюзах:
e-mail: 1987cl@gmail.com