Па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага падчас Вялікага посту, які сёлета распачынаецца 14 лютага, ужо другі раз у паасобных сямі касцёлах двух мінскіх дэканатаў штодзённа будзе абывацца адмысловае набажэнста з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту, спевам традыцыйных Песень жальбы, тэматычным казаннем і магчымасцю споведзі.
Песні жальбы ўзніклі ў Каталіцкім Касцёле на пачатку ХVІІІ стагоддзя. У хуткім часе гэтае набажэнства стала адным з найбольш папулярных набажэнстваў Вялікага посту і на нашай зямлі. Разважанне над мукамі Хрыста ў Песнях жальбы спрыяе духу пакаяння, а перадусім мае на мэце служыць нашаму навяртанню.
З нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса ў гэтым годзе падчас стацыйных набжэнстваў казанні будуць пра Касцёльныя наказы.
Ніжэй пададзены расклад стацыйных набажэнстваў у парафіях г. Мінска і Мінскага раёна на кожны дзень тыдня з 18 лютага па 24 сакавіка:
- Нядзеля, 18 і 25 лютага, 3, 10, 17 і 24 сакавіка ў 12.00 – парафія Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44 А).
- Панядзелак, 19 і 26 лютага, 4, 11 і 18 сакавіка ў 18.30 – парафія святога Францішка Асізскага (Мінскі раён, аг. Копішча (Новая Баравая), вул. Авіяцыйная, 4).
- Аўторак, 20 і 27 лютага, 5, 12 і 19 сакавіка ў 19.30 – парафія Святога Духа (Чыжоўка, праезд Галадзеда, 15 В).
- Серада, 21 і 28 лютага, 6, 13 і 20 сакавіка ў 19.15 – парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (катэдральны касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі, пл. Свабоды, 9).
- Чацвер, 22 і 29 лютага, 7, 14 і 21 сакавіка ў 18.00 – парафія святога Міхала Арханёла (Мінскі раён, г.п. Гатава, вул. Металургічная, 40).
- Пятніца, 23 лютага, 1, 8, 15 і 22 сакавіка ў 16.00 – парафія Святых Сымона і Алены (пл. Свабоды, 9).
- Субота, 24 лютага, 2, 9, 16 і 23 сакавіка ў 10.00 – парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная горка, вул. Прытыцкага, 107 А).
Усіх ахвотных запрашаюць да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах.