У чацвер 22 лютага ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (м-н Сухарава) моладзь Мінска збярэцца на адарацыю «Сустрэча з Богам».
Каталіцкую моладзь з усіх мінскіх парафій запрашаюць разам памаліцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Адарацыйная малітоўная сустрэча на пачатку Вялікага посту будзе праходзіць ужо шосты год запар.
Пачатак у 20.00.
Ахвотныя ўзяць удзел у Эўхарыстыі могуць далучыцца да парафіяльнай святой Імшы, якая распачнецца а 19-й гадзіне.
Адрас парафіі: г. Мінск, вул. Лабанка, 85 (знаходзіцца побач з гандлёвым цэнтрам Maximus Mall)
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 357 15 86 — ксёндз Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.