
Яслі святога Францішка ў Грэча. Мастак П’еро Казэнціні
Айцы францішкане запрашаюць усіх ахвотных распазнаць свой жыццёвы шлях на рэкалекцыі «Слова сталася Целам», якія пройдуць з 5 па па 7 студзеня.
Духоўныя практыкаванні будуць прысвечаны адной з найяскравейшых рысаў францішканскай духоўнасці. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца са штодзённым жыццём і харызмай францішканскага Ордэна.
Арганізатары запрашаюць юнакоў і мужчын з усіх дыяцэзій Беларусі.
- Адрас: кляштар айцоў францішканаў у г.п. Івянец (Валожынскі раён, Мінская вобласць)
- Запіс і дадатковая інфармацыя па тэл.: +375 (29) 888 97 82 — а. Павел Раманчук OFMConv