Пошук

Фота: бр.Алег Шэнда OFMCap

30 снежня ў касцёле святога Францішка Асізскага ў вёсцы Копішча (мікрараён Новая Баравая, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудзецца канцэрт «Арганная музыка беларускай мінуўшчыны XVI–XIX стагоддзяў» у выкананні Юрыя Габруся і Маргарыты Кучук.

Слухачоў чакае ўнікальная праграма, цалкам складзеная з твораў арганнай беларускай спадчыны (XVI–XIX стагоддзі). Кампазітары, творы якіх прагучаць на канцэрце, паходзяць як з Беларусі, так і  з іншых краін, але лёс кожнага з іх шчыльна звязаны з Беларуссю, яе гісторыяй і музычнай культурай.

На канцэрце можна пачуць голас новаўсталяванага аргана майстэрні Хрыстофа Грэфэ (Германія).

Праграма 

Валянцін Бакфарк:

  • Фантазія IX
  • Апрацоўка песні «Czarna krowa»

Дыямед Като:

  • Канцона ў трэцім тоне

Андрэй Рагачэўскі:

  • Канцона ў другім тоне (з Пэльплінскай Табулатуры)

Пётр Жэляхоўскі:

  • Фантазія ў першым тоне (з Астрамецкай Табулатуры)

«Шымкевіч» (апр. Р. Выграненка)

  • Kyrie eleison з Месы ля мажор («Нясвіжскія Імшы»)

Ян (Ёган) Давід Голанд:

  • Allabreve (Фуга) рэ мінор

Антоні Сакульскі:

  • Інтрадукцыя і фуга (до мажор)

Станіслаў Манюшка:

  • Чатыры апрацоўкі для аргана з цыклу «Песні нашага касцёла»
  • Тры духоўныя гімны для сапрана і аргана

Творы невядомых аўтараў:

  • Шэсць танцаў з Астрамецкай табулатуры («Полацкі сшытак») ў апрацоўцы Р. Выграненкі
  • Шэсць танцаў з Віленскай табулатуры (расшыфроўка С. Шылінскаса)
  • «Сапегаўскі альбом»
    • Сюіта ў восьмым тоне
    • Два духоўныя канцэрты для голаса і аргана

Арган: Юры Габрусь

Сапрана: Маргарыта Кучук

Пры ўваходзе можна пакінуць ахвяраванні.

Пачатак: 13.30
Адрас: Мінскі раён, в. Копішча, вул. Авіяцыйная 4 (Новая Баравая).

Абноўлена 29.12.2023 12:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця