Пошук

26.12.2023 12:20   Catholic.by

Сёстры дамініканкі запрашаюць дзяўчат ад 14-гадовага ўзросту на святкаванне імянін Пана Езуса, якое адбудзецца 3 студзеня ў Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат).

Сустрэча ў маляўнічым мястэчку пад Мінскам пройдзе ў дзень літургічнага ўспаміну Найсвяцейшага Імя Езуса.

Падчас яе запланавана знаёмства з дамініканскай традыцыяй, звязанай з набажэнствам да Імя Езуса, калядныя спевы, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, катанне на санках (пры наяўнасці снегу) альбо майстар-клас.

Адрас правядзення: Ракаў, вул. Паштовая 1 Б

  • Пачатак у 10.30, заканчэнне ў 19.00
  • Даезд: маршруткі 1500-ТК, 2500-ТК

Па дадатковую інфармацыю і для запісу звяртацца па тэлефонах:

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця