Пошук

22.12.2023 10:48   Catholic.by
Фота: karmel.by

Кармэліты босыя запрашаюць юнакоў, якія зацікаўлены кармэліцкім ордэнам, на духоўную сустрэчу, якія адбудзецца з 5 па 7 студзеня 2024 года ў Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат).

У гудагайскім Кармэлі ёсць магчымасць дакрануцца да цішыні і ў супакоі сэрца распазнаваць свой жыццёвы шлях; убачыць, як і чым жывуць манахі, чый ордэн налічвае сотні гадоў.

Айцы кармэліты асабліва чакаюць тых, хто адчувае патрэбу спыніцца (адпачыць), спытацца (паразмаўляць), а таксама больш даведацца пра кармэліцкую духоўнасць.

  • Пачатак сустрэчы – 5 студзеня 2024 года ў 17.00
  • Заканчэнне – 7 студзеня 2024 года ў 14.00.

Кантакты:

Арганізатары сустрэчы просяць загадзя паведаміць пра ўдзел па тэлефоне або зарэгістравацца, запоўніўшы анлайн-форму Сустрэча юнакоў у Гудагаі ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа