Напярэдадні свята Божага Нараджэння пройдуць сустрэчы духавенства і кансэкраваных асоб Гродзенскай дыяцэзіі з традыцыйным дзяленнем аплаткай.
Першая сустрэча адбудзецца ў панядзелак 18 снежня ў парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку, другая — у сераду 20 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Пачатак сустрэч а 11-й гадзіне.
Праграма сёлетніх аплаткавых сустрэч традыцыйная: прывітанне, супольная малітва Літургіі гадзінаў, аскетычная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзяленне аплаткай, абвесткі курыі, абед.