Пошук

22.11.2023 14:36   А. Юрый Кулай OCD / Catholic.by
Фота: Аvvenire.it

25 лістапада ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат) адбудзецца афіцыйная прэзентацыя ў Беларусі Апостальскай адгартацыі Папы Францішка пад назвай на французскай мове C’est la сonfianсe — «Гэта давер» — з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшага Аблічча.

«Гэта давер і нічога, акрамя даверу, мае весці нас да Любові». Менавіта гэтыя словы, якія былі напісаны ў верасні 1896 года святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшага Аблічча, натхнілі назву Апостальскай адгартацыі, якую Папа Францішак прысвяціў святой Тэрэзе з Лізьё, доктару Паўсюднага Касцёла і Апякунцы каталіцкай місіі.

25 лістапада ў парафіяльным касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы, дзе нясуць служэнне кармэліты босыя, пасля святой Імшы а 12-й гадзіне Генеральны настаяцель Ордэна кармэлітаў босых айцец Мігель Кале OCD у межах свайго візіту ў Беларусь здзейсніць афіцыйную прэзентацыю ў нашай краіне згаданай Апостальскай адгартацыі.

Набыць адгартацыю можна ў выдавецтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo», а таксама пры парафіяльных супольнасцях, дзе нясуць служэнне кармэліты босыя. Пераклад дакумента на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Абноўлена 22.11.2023 14:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця