Сёстры Кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на «Дні цішыні», якія пройдуць у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) з 24 па 26 лістапада.
Цыкл сустрэч у 2023 годзе прысвечаны тэме: «На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса».
Сустрэчы адрасаваныя тым, хто хоча правесці час у цішыні, разам са святой Тэрэзай адкрываючы просты шлях да Неба — яе «малую дарогу».
З сабой трэба мець Біблію і нататнік.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэл.:
+375 (29) 884 39 67 — сястра Ідалія.