З 20 па 22 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі праходзілі першыя ў гэтым годзе «Дні цішыні».
Каб засяродзіцца і правесці час з Богам у супольнасці з іншымі, у мястэчка, дзе знаходзіцца санктуарый Маці Божай Шкаплернай, прыбылі ўдзельніцы з Астраўца, Брэста, Гродна, Мінска і іншых мясцін.
«Дні цішыні» ў Гудагаі праходзяць пры абавязковай практыцы маўчання, неабхонага для глыбейшага разважання над Божым Словам і прапанаванымі тэкстамі.
Гэта была першая сустрэча з цыклу «На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса», мэта якой у тым, каб дапамагчы ўдзельніцам у раскрыцці сэнсу малой дарогі да святасці праз чытанне і асэнсаванне тэкстаў святой Тэрэзы.
Наступная сустрэча ў Гудагаі запланавана на 18–20 лютага.