9 і 10 снежня ў вёсцы Ляскоўка (Мінскі раён), а потым у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца сустрэча валанцёраў парафіяльных Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Caritas Мінск) запрашае на мерапрыемства сваіх валанцёраў, а таксама ўсіх ахвотных, хто мае вялікае жаданне чыніць дабро і дапамагаць людзям.
Тэма сустрэчы — хрысціянскае валанцёрства, сутнасць служэння і роля ў сучасным Касцёле.
Парафіяльныя цэнтры Caritas — гэта аб’яднанні пры касцёлах, якія ствараюцца з мэтай арганізаванай дапамогі бліжнім пад кіраўніцтвам святара.
Валанцёрамі такіх аб’яднянняў звычайна становяцца найбольш актыўныя парафіяне, якія ведаюць, якую падтрымку патрабуюць людзі ў іх мясцовасці.
Арганізатары мерапрыемства сцвярджаюць, што валанцёрства — гэта найважнейшая форма дапамогі, якую можна сабе ўявіць; гэта поўны ўдзел ў справе міласэрнасці без чакання матэрыяльнага ўзнагароджання. Аднак, нагадваюць супрацоўнікі Caritas, тут ёсць перавагі, якіх нельга выявіць у грошах: напрыклад, усмешка дзіцяці, да якога прыходзяць з дапамогай, ці ўдзячнасць тых, хто ў патрэбе.
«Калі ты маеш хвіліну вольнага часу, вялікае жаданне рабіць дабро і праз гэта хочаш рэалізаваць сваю веру, дапамагаючы бліжняму ў патрэбе, то прыходзь да нас і ўключыся ў гэтую вялікую справу нясення дапамогі чалавеку»,
— заклікаюць супрацоўнікі Caritas Мінск.
Арганізатары сустрэчы таксама падкрэсліваюць, што валанцёрства — гэта шанц для кожнага выкарыстаць свае здольнасці і вопыт, развіць зацікаўленасці, набыць досвед у новых сферах, паўплываць на змены ў грамадстве і праявіць актыўнасць.
ПРАГРАМА
Субота, 9 снежня
Адрас: Мінскі раён, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 9 (Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр святога Лукі)
Сустрэчу для валанцёраў парафіяльных Caritas правядзе сястра Валерыя Пацукевіч MSF — адказная за дабрачынную дзейнасць у Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і. Валанцёры падвядуць вынікі працы і абмяркуюць напрамкі дзейнасці.
- 11.00 — святая Імша
- 12.00 — кава-паўза
- 12.20 — I сустрэча: «Хто такі валанцёр? Духоўнасць валанцёра»
- 13.30 — абед
- 14.00 — II сустрэча: «Служэнне бліжнім як шлях да збаўлення»
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.20 — кава-паўза
- 15.45 — III сустрэча: «Фармаванне аб’яднання, падводныя камяні. Выгаранне»
- 16.30 — кава-паўза
- 16.45 — Адказы на пытанні. Завяршэнне сустрэчы
- 18.00 — вячэра
- 20.00 — карысна праводзім час разам
Нядзеля, 10 снежня
Адрас: г. Мінск, пл. Свабоды, 9
Адбудзецца святая Імша ў катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі, цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі з нагоды Сусветнага дня валанцёра. Пасля ўдзельнікі даведаюцца больш пра дзейнасць парафіяльных Caritas.
- 11.30 — святая Імша
- 12.40 — кава-паўза (дольны касцёл)
- 13.00 — «Сутнасць працы парафіяльнага Caritas. Каштоўнасці хрысціянскага валанцёрства» — Вольга Лабуць, намеснік дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- 13.45 — словы прывітання арцыбіскупа Юзафа Станеўскага
- 14.00 — візіткі дзейнасці парафіяльных Caritas
- 14.30 — абед
- 15.00 — планаванне дзейнасці парафіяльнага Caritas
Зарэгістравацца можна ТУТ>>>
Рэгістрацыя да 1 снежня абавязковая.
Удзел бясплатны.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.:
+375 (29) 117 97 72 — Ірына Фаміна.