Сёстры уршулянкі сардэчна запрашаюць дзяўчат ва ўзросце ад 15-і гадоў на рэкалекцыі, якія адбудуцца ў Мінску з 8 па 10 снежня.
Сваёй прысутнасцю і святарскай паслугай час духоўных практыкаванняў узбагаціць ксёндз Яўген Мельнік MIC.
Тэма рэкалекцый: «Выйдзі насустрач Хрысту».
Сёстры запрашаюць далучацца дзяўчат, якія
- жадаюць затрымацца, каб правесці час у малітве і разважанні пра свае адносіны з Богам;
- прагнуць перажыць сустрэчу з жывым Богам у штодзённым жыцці;
- хочаць адкрываць каштоўнасць і прыгажосць сваёй асобы ў святле Божага слова;
- цікавяцца супольнымі падарожжамі па шляхах хрысціянскай веры.
Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне:
+375 (44) 522 96 06 – сястра Марыя