Пошук

06.11.2023 12:02   Catholic.by
Фота Ірыны Гайдамовіч / Waladarka.by

У суботу 2 снежня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) пройдзе хрысціянскі баль.

Забаўляльная вечарына на Андрэйкі стала ў Браславе ўжо добрай традыцыяй. Штогод перад пачаткам Адвэнту мясцовыя вернікі збіраюцца разам, каб весела правесці час у коле братоў і сясцёр.

Арганізатары абяцаюць жывую музыку, танцы, забавы і пачастунак.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна набыць квіток, што можна зрабіць у сакрыстыі касцёла (кошт 30 руб.).

Пачатак у 18.00.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:

+375 (29) 577 00 38 — ксёндз Уладзімір

Абноўлена 06.11.2023 12:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа