Пошук

09.10.2023 08:00   Catholic.by

Сёстры Кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат (узрост 17+) у Адамавічы (Гродзенская дыяцэзія, Сапоцкінскі дэканат) на дзень засяроджання, які пройдзе 21 кастрычнiка.

Тэма сустрэчы: «Святасць Марыi».

Як адзначаюць арганізатаркі, удзельніцы змогуць лепш пазнаёміцца з Паннай Марыяй і запрасіць Яе ў сваё жыццё. Святасць і прыгажосць Марыі можа дазволіць змяніць погляд на ўласнае жыццё, можа дапамагчы змяніцца, палюбіць жыццё з Богам, адкрыцца Святому Духу, прыняць Яго дары, як Марыя, адказаць Богу: «Так! Няхай мне станецца паводле Твайго Слова» Гэта нялёгка, але можа стаць пачаткам новага шчаслівага жыцця.

 

  • Пачатак у 9.00, заканчэнне ў 20.00, ёсць магчымасць прыезду 20 кастрычнiкa.
  • Запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:
    +375 (33) 390 36 89 — сястра Алетэя
  • З сабой мець Біблію.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа