Ксяндзы Хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў, якія ўжо скончылі школу, на біблійную сустрэчу «Знайдзі сваё месца ў Касцёле». Сустрэча адбудзецца з 27 па 29 кастрычніка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску.
«У святле Божага Слова хочам знайсці сваю дарогу да святасці, гледзячы на прыклад жыцця і веры апосталаў.
На чарговай сустрэчы будзем разважаць над гісторыяй паклікання святога Барталамея», — адзначаюць арганізатары.
- Ахвяраванне за ўдзел — 25 р.
- Запіс да 23 кастрычніка па тэл.:
+375 (33) 605 41 67 – кс. Андрэй Лысы SChr - Адрас: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19
- З сабою трэба мець Біблію і нататнік