30 верасня ў кляштары супольнасці Сясцёр святога Дамініка ў Мінску распачынаюцца рэкалекцыі для жанчын пад назвай «Салон прыгажосці 2».
Праект скіраваны на развіццё духоўнасці жанчын, незалежна ад узросту, працы абавязкаў, прафесіі. Духоўныя практыкаванні будуць скіраваны на распазнанне паклікання: быць жанчынай, маці, хрысціянкай.
- Да ўдзелу запрашаюцца жанчыны ва ўзросце ад 25 да 99 гадоў.
- Сустрэчы будуць адбывацца па суботах раз на тры месяцы.
- Удзельнікі з рэгіёнаў маюць магчымасць застацца на ноч у кляштары. Колькасць ложкаў абмежаваная.
- Кошт удзелу — адвольнае ахвяраванне.
Запіс (абавязковы!) і падрабязная інфармацыя:
- па тэлефоне: +375 (33) 347 70 67 — сястра Міхаліна
- альбо на старонцы Сясцёр святога Дамініка ў Інстаграм ТУТ>>>